Беларуская Служба

Тэлеграм-канал ініцыятывы ByPol прызналі экстрэмісцкім

23.04.2021 18:51
І хоць тэлеграм ByPol яшчэ не ўнесены ў рэестр экстрэмісцкіх рэсурсаў Беларусі, то цяпер стала небяспечна рэпосціць з яго спасылкі і захоўваць матэрыялы. 
  ByPol
Лагатып ініцыятывы ByPolфота з адкрытых крыніц

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў экстрэмісцкім Тэлеграм-канал ініцыятывы ByPol паводле матэрыялаў праверкі, праведзенай абласным ГУБАПіКам. Паказальна, што пра гэта паведаміла прэс-служба не суда, а міліцыі.

І хоць тэлеграм ByPol яшчэ не ўнесены ў рэестр экстрэмісцкіх рэсурсаў Беларусі, то цяпер стала небяспечна рэпосціць з яго спасылкі і захоўваць матэрыялы. 

Але што ж гэта за рэсурс? Адна са свежых публікацый ByPol паведамляе прозвішчы ваенных, што ўдзельнічалі ў правакацыі супраць Кастусёва, Фядуты і Зянковіча, якіх цяпер вінавацяць у спробе дзяржперавароту. Яшчэ гэтая ініцыятыва спецыялізуецца на падтрымцы былых сілавікоў, якія вырашылі не ісці супраць свайго народа і звольніліся з органаў.

Казімір Шчадковіч, спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Мінск